Новости проекта
Мобильное приложение Schools.by
С Днем учителя!
Голосование
Как Вам сайт учреждения образования?
Всего 2609 человек

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры “Зямля бацькоў – зямля святая!”

Дата: 24 февраля в 23:29
Автор: Коржан Т. В.

        У перыяд з 15 па 20 лютага 2020/2021 навучальнага года ў школе праходзіў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры “Зямля бацькоў – зямля святая!”.

Мэты тыдня:

фарміраванне станоўчай матывацыі да вывучэння беларускай мовы і літаратуры;

 папулярызацыя беларускай культуры;

 стварэнне ўмоў для развіцця пазнавальнай актыўнасці, творчых здольнасцей, эстэтычных  і духоўна-маральных якасцей вучняў;

выхаванне нацыянальнай самасвядомасці, патрыятызму;

 удасканаленне майстэрства настаўнікаў праз падрыхтоўку, арганізацыю і правядзенне пазакласных мерапрыемстваў.

        У прадметным Тыдні прымалі ўдзел вучні V-XI класаў.  У рамках Тыдня былі праведзены цікавыя мерапрыемствы, якія праходзілі пад дэвізам: “Люблю цябе, якая ёсць, зямля мая, зямля бацькоў святая!” і якія давалі магчымасць кожнаму вучню праявіць свае не толькі інтэлектульныя здольнасці, а і музычна-творчыя .

        На першым паверсе былі арганізаваны тэматычныя  выставы, якія ўключалі ў сябе  творчыя работы вучняў:

“Маё  любімае беларускае слова” (V-VI  класы);

“Вокладка любімага твора” (VII-VIII класы);

“Брэст у аб’ектыве часу” (IXXI класы);

“Літаратурная Беларусь” (IX класы);

“Пісьменнікам-юбілярам прысвячаецца…”  (X-XI класы).

           
        У
кожнай намінацыі лепшыя работы нашых вучняў былі адзначаны журы. Дыпломы атрымалі: Шыленка Анастасія, вучаніца VII “Г” класа, Юрцэвіч Арына, вучаніца VI “Д” класа, Булацкая Марыя, вучаніца VII “Д” класа, Трафімук Іаланта і Момлік Таццяна, вучаніцы VII “Б” класа, Коржан Андрэй, вучань VIII “Т” класа, Андрыяшкіна Паліна, вучаніца VII “Б”. Таксама ўзнагародзілі дыпломамі самыя актыўныя класы: V “В”, VI “В”,  VI “Д”,  VI “Е”,  IX”А” і IX “Т”.

 

      На працягу Тыдня ў час перапынкаў былі арганізаваны мерапрыемствы:

хіт-парад “Дзень сучаснай беларускай песні”;

перапынак “Жывая музыка для душы”, у час якога прагучала песня “Спадчына” на словы Я.Купалы ў выкананні Клімовіч Аліны пад акампанемент гітары               Карыціча Данііла, вучняў XI “Т” класа, і прачыталі рэп па-беларуску Шафаростава Яўгенія і Каржаневіч Анастасія, вучаніцы VIII “Т” класа;

  “Паэтычны вернісаж” (відэазапіс чытання вершаў вучнямі школы).

          Свае інтэлектуальныя здольнасці вучні маглі праявіць на працягу тыдня ў розных конкурсных спаборніцтвах. Для навучэнцаў V-х класаў была арганізавана  інтэлектуальна-пазнавальная  гульня “Мова цікава і займальна”. Тры каманды, “Фантастычная шасцёрка”,  “Сябры”, “Усмешка”, правялі цікавае падарожжа па сямі станцыях. І хоць пераможцамі стала “Фантастычная шасцёрка”, усе ўдзельнікі засталіся задаволеныя гульнёй.

 

           Вучні VI-х класаў праявілі сябе ў гістарычна-пазнавальнай гульні “Народная спадчына”. У час  мерапрыемства ўдзельнікі мелі  магчымасць пазнаёміцца з самабытнасцю беларускай культуры, багатым духоўным жыццём нашага народа, а таксама праявіць сваю кемлівасць, назіральнасць у веданні сваёй спадчыны. Мацнейшай сярод трох каманд была каманда “Сонейка”.

      Для вучняў VII-х класаў была арганізавана этна-вечарына “Дранік-паці”, у час якой пазнаёмілі з нацыянальнымі асаблівасцямі беларускай кухні. Асаблівую ўвагу засяродзілі на стравах з бульбы. Забаўляльная праграма складалася з конкурсаў на лепшага знаўца ежы з бульбы, складання бульбянога меню.   Закончылася мерапрыемства дэгустацыяй прыгатаваных вучнямі дранікаў.  

 

      Веданне гісторыі свайго горада Брэста спатрэбілася навучэнцам VII-х класаў   у час  вуснага часопіса “Падарожжа па гісторыі Брэста”. Удзельнікі зрабілі калажы “Маё любімае месца ў горадзе”, а яшчэ напісалі пісьмо-пасланне “Жыхарам горада 2050”.

      

        Вялікую цікавасць у вучняў IX-X  класаў выклікалі мерапрыемствы-спаборніцтвы  “Размаўляем па-беларуску” і "Хто жадае стаць выдатнікам”. Удзельнікі праявілі высокі ўзровень у валоданні родным словам.

                          

         Задача настастаўнікаў беларускай мовы і літаратуры не толькі вучыць дзяцей быць граматнымі, але і выхоўваць маладых беларусаў патрыётамі сваёй Радзімы, знаёміць з традыцыямі продкаў, прывіваць любоў да сваіх каранёў, да мовы, да культуры. Таму ўсе мерапрыемствы Тыдня былі накіраваны на выкананне дадзенай задачы, бо як напісала Т.Трафімава: 

Зямля бацькоў -  цудоўная зямля.

Пашчасціла і мне тут нарадзіцца.

                                            Да скону дзён і зблізку і здаля

   Табою, любы край, мне ганарыцца!

                                   

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.