Тыдзень беларускай мовы і літаратуры
У перыяд з 20 па 25 лістапада 2017/2018 навучальнага года ў школе праходзіў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры “Песняры Беларусі”, прысвечаны 135-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа.
У прадметным Тыдні прымалі ўдзел вучні V-XI класаў. У рамках Тыдня былі праведзены цікавыя мерапрыемствы, якія давалі магчымасць кожнаму вучню праявіць свае не толькі інтэлектульныя здольнасці, а і музычна-творчыя:
- тэматычныя кніжныя выставы, прысвечаныя 135-годдзю Янкі Купалы і Якуба Коласа;
- выставы творчых работ вучняў, прысвечаных аўтарам-юбілярам;
- конкурс выразнага чытання па творах Янкі Купалы і Якуба Коласа пад назваю “Слова жывое, роднае, гаваркое…”;
- конкурс беларускіх страў “Мой край, мой рай бульбяна – жытні”;
- віктарына “Жыццёвымі сцежкамі Купалы і Коласа”, якая суправаджалася прэзентацыямі;
- інтэлектуальная гульня “Разумнікі і разумніцы”, у якой дзве каманды, “Купалінка” і “Праменьчык”, паспаборнічалі ў веданні біяграфіі песняроў і іх творчай спадчыны;
- літаратурна - музычная гасцёўня “Яны сёння з намі, нашы Купала і Колас”, у час якой гледачы акунуліся ў чароўны свет творчасці любімых намі аўтараў, пагарталі старонкі іх твораў.
Усе мерапрыемствы, праведзеныя ў рамках Тыдня, спрыялі пашырэнню ведаў вучняў пра літаратурную спадчыну пісьменнікаў-юбіляраў, тэматыку і праблематыку іх творчасці і выхаванню павагі да лёсу мастакоў слова, да роднай мовы, да Бацькаўшчыны.