Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1045 человек

Конкурсна-забаўляльнае мерапрыемства “Міс Беларусачка!”

Дата: 19 февраля 2019 в 22:59, Обновлено 20 декабря 2022 в 08:35
Автор: Коржан Т. В.
4 949 просмотров

16 лютага ў рамках Тыдня беларускай мовы і літаратуры прайшло конкурсна-забаўляльнае мерапрыемства “Міс Беларусачка!” За тытул змагалася восем актыўных, таленавітых юных прадстаўніц нашай школы: Васілюк Алеся, вучаніца 11 “Б” класа, Хабавец Анастасія, вучаніца 8 “Т” класа, Берасцень Марыя, вучаніца 10 “А” класа, Каратай Ксенія, вучаніца 8 “А” класа, Невяровіч Дар’я, вучаніца 10 “Б” класа, Паляшук Дар’я, вучаніца 10 “А” класа, Козел Ганна, вучаніца 10 “В” класа, Гузарэвіч Аляксандра, вучаніца 11 “А” класа. Дзяўчаты рашуча выйшлі на сцэну і раскрылі сябе настолькі, што заслужылі падтрымку залы і высокую ацэнку кожнага з членаў журы. Канкурсанткі здзіўлялі не толькі сваімі ўборамі, сваёй грацыяй і прыгажосцю, але і вынаходлівасцю, таленавітасцю, эрудыцыяй ў пяці нялёгкіх выпрабаваннях: “Прыгажосць знешняя”, “Візітная картка”, “Гаспадыня”, “Я – творчая”, “Інтэрв’ю”. Мілагучная родная мова, якая гучала са сцэны, песні, вершы, танцы, музыка, дэфіле зачаравалі ўсіх, хто сабраўся ў зале. На думку журы, усе дзяўчаты падышлі да кожнага з этапаў конкурсу адказна, таму вызначыць пераможцу аказалася няпроста. Ганаровае званне “Міс Беларусачка” пад бурныя авацыі атрымала Козел Ганна. Не засталіся без заслужаных узнагарод і іншыя канкурсанткі. Званне “Міс грацыя” атрымала Васілюк Алеся, “Міс сціпласць” - Хабавец Анастасія, “Міс арыгінальнасць” дасталася Берасцень Марыі, “Міс артыстычнасць” прысвоена Каратай Ксеніі, “Міс зачараванне”- Паляшук Дар’і, “Міс гаспадыня” прысуджана Гузарэвіч Аляксандра, “Міс iнтэлект" - Невяровiч Дар'i. Атмасфера добразычлівасці, творчасці, народнасці прысутнічала ў зале на працягу ўсяго мерапрыемства.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.