Тыдзень беларускай мовы і літаратуры
У перыяд з 11 па 16 лютага 2018/2019 навучальнага года ў школе праходзіў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры “Слова жывое, роднае, гаваркое”, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы.
Мэты тыдня:
-папулярызацыя беларускай мовы;
- далучэнне дзяцей да роднай мовы як да культурнай спадчыны свайго народа;
-стварэнне ўмоў для развіцця пазнавальнай актыўнасці, творчых здольнасцей, эстэтычных і духоўна-маральных якасцей вучняў;
-выхаванне нацыянальнай самасвядомасці, патрыятызму;
-удасканаленне майстэрства настаўнікаў праз падрыхтоўку, арганізацыю і правядзенне пазакласных мерапрыемстваў.
У прадметным Тыдні прымалі ўдзел вучні V-XI класаў. У рамках Тыдня былі праведзены цікавыя мерапрыемствы, якія давалі магчымасць кожнаму вучню праявіць свае не толькі інтэлектульныя здольнасці, а і музычна-творчыя .
Усе мерапрыемствы, праведзеныя ў рамках Тыдня, спрыялі выхаванню павагі да роднай мовы, да Бацькаўшчыны. Бо родная мова – гэта не толькі сродак зносін, жывая повязь пакаленняў, але і сродак выяўлення душы чалавека, і знак яго прысутнасці на зямлі. Родная мова – гэта адвечны галас Радзімы.
Сто разоў шукай другой красы,
А тым больш, што свет зусім не вузкі!
…Ды калі ты не бязродны сын -
Гавары са мной па-беларуску!
Я.Янішчыц