Адкрыццё тыдня беларускай мовы
Няма лепшага азначэння народа, чым мова. Калі жывеш на зямлі Беларусі, калі любіш сваю Радзіму, нельга не шанаваць родную мову.
21 лютага 2020 года ў ДУК «Брэсцкая цэнтральная гарадская бібліятэка імя А.С. Пушкіна» адбылося ўрачыстае адкрыццё тыдня беларускай мовы, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы. Удзел у мерапрыемстве прыймаў школьны Тэатр моды разам з кіраўнікамі Гузарэвіч А.В. і Давыдавай Т.М.
Выхавальнікі тэатру не толькі прадэманстравалі свае прыгожыя сукенкі з калекцый, але і разгледзелі прадстаўленую кніжную выставу, дзе былі прапанаваны беларускія кнігі аб родным краі. Дзяўчынкі ўбачылі сапраўдны беларускі касцюм, саматканыя ручнікі з вышыўкай, пакаштавалі беларускія стравы. З вялікай ахвотай прынялі ўдзел у майстар-класах.